BE RU EN

Філіпенка прапусціць матч з «Левантэ»

  • 6.02.2015, 18:17

Беларускі абаронца Ягор Філіпенка не трапіў у лік 18-ці заяўленых гульцоў «Малагі» на матч 22-га тура чэмпіянату Гішпаніі супраць «Левантэ».

Нагадаем, 14 студзеня беларус дэбютаваў у складзе свайго новага клуба ў 1/8 Кубка Гішпаніі і пасля на поле не з'яўляўся.

Матч «Левантэ» - «Малага» пройдзе 7 лютага. Пачатак - а 22.00 паводле беларускага часу, піша by.tribuna.com.

Апошнія навіны