BE RU EN

Павел Клімкін: Не хвалюйцеся, на Украіну не ціснуць

  • 6.02.2015, 11:50

Сустрэча канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель, прэзідэнта Французскай Рэспублікі Франсуа Аланда і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі «прайшла добра».

Пра гэта ў «Твітэры» напісаў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

«Сустрэча нармандскай тройкі прайшла добра. Не хвалюйцеся. На Украіну не ціснуць. Францыя і Нямеччына дапамагаюць нам вярнуць мір», - адзначыў ён.

З ягоных слоў, на сустрэчы абмяркоўваліся крокі, якія неабходна зрабіць, каб Менскія пагадненні запрацавалі.

«Адзначу: усе дамоўленасці, а не некаторыя з іх. Пра тое, што гэта не меню, вы ведаеце», - дадаў міністр.

Нагадаем, 5 лютага ў другой палове дня падчас пяцігадзінных перамоваў Пятра Парашэнкі з Франсуа Аландам і Ангелай Мэркель былі распрацаваныя сумесныя прапановы для ўвасаблення Менскіх пагадненняў. Сёння яны абмяркуюць гэты план з Пуціным.

Апошнія навіны