BE RU EN

Праезд у электрычках падаражэе на 70%

  • 6.02.2015, 11:22

У сталічным транспарце - на 10-11%.

Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый у Оршы, паведамляе «Звязда».

Як распавёў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты, у сферы чыгуначнага рэгіянальнага і міжрэгіянальнага паведамлення тарыфы плануецца павысіць на 70%. Прычым на 30-35% у красавіку, і на столькі ж - у ліпені.

Для гарадскога транспарту ў Менску плануецца падаражэнне на 11-12% (сёння талончык каштуе 4500 рублёў), у абласцях - на 14-16%, для аўтамабільнага прыгараднага транспарту - на 10-15%. Павышэнне кошту на праезд запланаванае на красавік.

Апошнія навіны