BE RU EN

Навукоўцы назвалі гранат суперпрадуктам

  • 6.02.2015, 11:12

Навукоўцы з Оксфардскага ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што гранаты з'яўляюцца самай карыснай садавінай.

Спецыялісты правялі 194 даследаванні, якія паказалі, што гранат з'яўляецца сапраўдным суперпрадуктам. Гэтая садавіна можа дапамагчы ў барацьбе з ракам прастаты і кішэчніка, дыябетам, а таксама можа палепшыць спартыўныя вынікі, піша epochtimes.ru.

Навукоўцы за апошні год вывучылі гранаты лепш, чым калі-небудзь, і знайшлі довады таго, што гэтая садавіна сапраўды ўмацоўвае здароўе.

Гранаты багатыя антыаксідантамі і фітахімічнымі злучэннямі. Дзякуючы наяўнасці поліфенола і танінаў гранат зніжае артэрыяльны ціск і ўзровень халестэрыну. Костачкі граната ўтрымліваюць шмат клятчаткі і вітамінаў, якія дапамагаюць нармалізаваць вагу.

Апошнія навіны