BE RU EN

Андрэй Дзешчыца: Украіна мае патрэбу ў тэрміновай вайсковай падтрымцы

  • 6.02.2015, 11:10

Амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца заявіў, што для развязання канфлікту ў Данбасе Украіне неабходная дадатковая вайсковая падтрымка.

Пра гэта ён паведаміў у эфіры польскага канала tvn24, піша РБК-Украіна.

«Украіна мае патрэбу ва ўзбраенні, якое будзе абараняць жаўнераў і дзяржаву. Мы захоўваем баявы дух, але дадатковая падтрымка дазволіць нам адчуваць сябе больш камфортна. У нас няшмат часу, таму што я не ведаю, што адбываецца ў Крамлі», - адзначыў Дзешчыца.

Нагадаем, у ЗША дапускаюць выдаванне Украіне абароннага ўзбраення. Са слоў дзяржсакратара Джона Кэры, прэзідэнт ЗША Барак Абама разглядае такую магчымасць.

Фота: ukrafoto.com

Апошнія навіны