BE RU EN

Жыхар Калодзішчаў, пагражаючы нажом, выкраў два шакаладныя батончыкі

  • 6.02.2015, 10:32

Злачынец, калі яго зловяць, будзе адказваць не за крадзеж, а за разбой. І ўмоўным тэрмінам відавочна не абыдзецца.

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, піша «Інтэрфакс».

5 лютага ў праваахоўныя органы звярнулася прадавачка крамы, размешчанай у пасёлку Калодзішчы Менскага раёна. З яе слоў, а 09.50 невядомы, знаходзячыся ў гандлёвай установе і пагражаючы нажом, выкраў 2 шакаладныя батончыкі і схаваўся.

Матэрыяльная шкода, прычыненая гандлёваму прадпрыемству, невялікая - усяго Br27 тыс. Пікантнасць сітуацыі ў іншым. Следчыя распачалі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (разбой).

Згодна з гэтым пунктам, прымяненне гвалту, небяспечнага для жыцця або здароўя пацярпелага, альбо пагроза прымянення такога гвалту з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Словам, за здабытыя такім маразматычным спосабам батончыкі зламысніка, калі яго, вядома, зловяць, цалкам могуць на пару гадоў пакінуць не толькі без салодкага, але і без хатніх прысмакаў.

Апошнія навіны