BE RU EN

NATO тэрмінова створыць шэсць міжнацыянальных падраздзяленняў

  • 6.02.2015, 9:46

Альянс створыць шэсць міжнацыянальных падраздзяленняў камандавання і кантролю.

Яны будуць створаныя ў Балгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы і Румыніі, паведаміў у чацвер у Брусэлі на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў пасяджэння міністраў абароны NATO генеральны сакратар Енс Столтэнбэрг, піша УНИАН.

«Ва ўмовах крызісу яны будуць гарантаваць, што нацыянальныя сілы і сілы NATO хаўруснікаў будуць здольныя дзейнічаць як адно цэлае з нуля», - растлумачыў ён задачы гэтых падраздзяленняў.

Акрамя таго, яны будуць спрыяць хуткаму разгортванню, будуць падтрымліваць планаванне для калектыўнай абароны і дапамогуць каардынаваць навучанне і трэніроўкі. «Гэтыя падраздзяленні будуць створаныя з персаналу NATO і прымаючай краіны і будуць знаходзіцца там на пастаяннай аснове», - дэталізаваў Столтэнбэрг.

Апошнія навіны