BE RU EN

На менскай прэм'еры «Левіяфана» аншлаг і ажыятаж

  • 5.02.2015, 22:42

5 лютага ў менскіх кінатэатрах пачаліся паказы нашумелага расейскага фільма.

У прэм'ерны дзень касіры распавялі «Салідарнасці» пра тое, як раскупляюцца білеты.

Карціну, што прэтэндуе на «Оскар», будуць паказваць у кінатэатрах «Цэнтральны», «Беларусь», «Сільвер скрын» і Доме кіно.

- На сёння ўсе квіткі прададзеныя. Актыўна купляюць на заўтрашнія сеансы, а ў выходныя дні залы гарантавана будуць поўнымі, - распавялі ў кінатэатры «Цэнтральны».

Субяседніца выказала здагадку, што ажыятаж вакол фільма ў іх, хутчэй за ўсё, захаваецца да канца пракату.

- Улічваючы тое, што фільм у нас будзе дэманстравацца да 11 лютага, думаю, заля будзе заўсёды поўная.

У кінатэатры «Беларусь» распавялі, што і ў іх сёння прададзеныя практычна ўсе білеты - як на прэм'ерны паказ, які пачаўся а 15:50, так і на два вячэрніх сеансы.

- Шмат тэлефануюць і пытаюцца пра білеты менавіта на «Левіяфан». На заўтра ўжо большасць білетаў прададзеная. У суботу-нядзелю будуць поўныя залі. Так заўсёды бывае, калі выходзіць фільм, які ўсе чакаюць, - распавялі ў «Беларусі».

Касірка адзначыла, што, магчыма, пасля выхадных, ажыятаж крыху спадзе (адаб'юцца буднія дні), але агулам цікавасць да фільма, хутчэй за ўсё, захаваецца да канца пракату.

Апошнія навіны