BE RU EN

Фільм «Планета малпаў» атрымаў прэмію за найлепшыя спецэфекты

  • 5.02.2015, 22:37

Фільм «Планета малпаў: Рэвалюцыя» і мультфільм «Горад герояў» сталі трыумфатарамі прэміі Супольнасці візуальных эфектаў (VES Awards)

«Планета малпаў» атрымала тры прэміі за спецэфекты ў кіно жывога дзеяння. «Горад герояў» перамог ва ўсіх пяці катэгорыях, у якіх быў намінаваны, уключаючы «Найлепшы поўнаметражны мультфільм», паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Deadline.

Спецпрыз VES Awards за дасягненні ў мастацтве спецэфектаў дастаўся рэжысёру Джэй Джэй Абрамсу, які цяпер займаецца вытворчасцю сёмага эпізоду касмічнай кінасагі «Зорныя войны».

Апошнія навіны