BE RU EN

Hvilina выпусціць наручны гадзіннік з «Пагоняй» і арнаментам

  • 5.02.2015, 21:18

Кампанія Hvilina звяртаецца па параду да беларусаў, каб вызначыць найлепшы варыянт афармлення.

Як піша «Наша ніва», прагаласаваць за найлепшы варыянт дызайну - з вышыўкай і найлепшы - з гербам «Пагоня» можна на сайце «МоваНанова».

Вызначыўшыся з дызайнам, калі будзе зацікаўленасць публікі, кампанія Hvilina замовіць першую партыю гадзіннікаў, а праз два тыдні пасля гэтага яны з'явяцца ў продажы.

«Кошт гадзінніка будзе да мільёна, - кажа прадстаўнік Hvilina. - Можна хоць швайцарскі гадзіннік замовіць, але рэч у кошце».

Першапачаткова гадзіннікі будуць прадавацца праз інтэрнэт, але разам з гэтым будуць весціся перамовы з рознымі гандлёвымі пунктамі ва ўсёй Беларусі. У першай партыі з'явяцца дзве мадэлі - з арнаментам і з «Пагоняй».

Апошнія навіны