BE RU EN

Праваабаронцы правялі акцыю «Маё першае слова»

  • 5.02.2015, 19:47

5 лютага праваабаронцы «Вясны» правялі акцыю салідарнасці з анархістамі, беспадстаўна асуджанымі да арыштаў.

Апошнім часам было затрымана 6 актывістаў анархісцкага руху, у тым ліку і Аляксандр Францкевіч. Усіх затрыманых прыцягнулі да адміністрацыйных арыштаў ад 10 да 25 дзён. На кожнага быў складзены пратакол паводле арт.23.4 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням» супрацоўнікаў міліцыі, дваіх яшчэ абвінавацілі і ў лаянцы (арт.17.1 «Дробнае хуліганства»). Ёсць падставы меркаваць, што прычынай затрыманняў сталі акцыі супраць беспадстаўных арыштаў удзельнікаў панк-канцэрта ў клубе «Піраты», інфармуе ПЦ «Вясна».

«Мы расцэньваем гэтыя арышты як класічны прыклад адвольных затрыманняў і выказваем салідарнасць з людзьмі, якія былі незаконна пазбаўленыя волі. Такім чынам мы пратэстуем супраць практыкі выкарыстання адвольных затрыманняў у Беларусі, якія апошнім часам набылі сістэматычны характар і з'яўляюцца адным з тыпаў палітычных рэпрэсій супраць сацыяльна-актыўных людзей», - растлумачыў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны