BE RU EN

Рост ВУП еўразоны ў 2015 годзе складзе 1,3%

  • 5.02.2015, 16:13

Еўракамісія павысіла прагноз ВУП еўразоны ў 2015 годзе да 1,3% з 1,1%.

Такія лічбы апублікаваныя ў зімовым эканамічным прагнозе Еўракамісіі, піша "Карэспандэнт".

Акрамя таго, ЕК чакае росту ВУП краін еўразоны на 1,9% у 2016 годзе. Пры гэтым ацэнка росту эканомікі еўразоны ў 2014 годзе захаваная на ўзроўні 0,8%

Еўракамісія таксама панізіла прагноз узроўню беспрацоўя ў еўразоне ў 2015 годзе да 11,2% з 11,3% у папярэднім прагнозе.

Прагноз інфляцыі еўразоны ў 2015 годзе зніжаны да мінус 0,1% з 0,8%.

Раней экспэрты прадказвалі дэвальвацыю еўра на сусветным валютным рынку. Выказваюцца меркаванні, што ў студзені 2018-га кошт еўра можа скласці 90 цэнтаў.

Апошнія навіны