BE RU EN

БЧ зніжае кошты праезду на цягнікі ў Расею

  • 5.02.2015, 14:02

Кошты квіткоў зніжаюцца на ўсе цягнікі ў РФ з 10 лютага.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Падчас перамоваў паміж кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і ААТ «РЧ» дасягнутая дамоўленасць аб зніжэнні тарыфаў на праезд пасажыраў у кірунку Расеі, якія ў сукупнасці з ужо існымі зніжкамі і тарыфнымі планамі дадуць пасажыру магчымасць эканоміць да 50% кошту праезду. Названыя тарыфныя ўмовы ўваходзяць у дзеянне з 10 лютага гэтага года.

Для павышэння даступнасці транспартных паслуг акрамя сезоннай карэкцыі міжнародных тарыфаў Беларуская чыгунка прапануе 6 тарыфных праграм для пасажыраў, якія залежаць ад перыяду куплі праязнога дакумента, месцаў размяшчэння пасажыраў у салоне, праезду туды і назад і г. д. Гэтыя тарыфныя праграмы дазваляюць атрымліваць зніжкі ад 10 % да 30% у залежнасці ад акцыі.

З умовамі прымянення зніжак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Апошнія навіны