BE RU EN

Фотафакт: На сметніку ў Омску знайшлі Jaguar

  • 5.02.2015, 12:33

У Омску мясцовыя жыхары выявілі на сметніку аўтамабіль Jaguar і размясцілі ягоныя фатаграфіі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Як паведамляе Lenta.ru, на здымках можна бачыць машыну серабрыстага колеру без нумароў, заваленую снегам і выкінутымі на вуліцу мяшкамі з бытавымі адходамі. Гэтая мадэль, са слоў спецыялістаў, выпускалася блізу 15 гадоў таму назад. Здымкі былі зробленыя ў прыватным сектары горада.

У каментарах да паведамлення многія карыстальнікі звярнуліся да невядомага ўладальніка з просьбай падарыць ім аўтамабіль, які яму, па ўсёй бачнасці, ужо не патрэбны. Некаторыя з удзельнікаў абмеркавання сцвярджалі, што машына, у якой ёсць гаспадар, знаходзіцца на гэтай вуліцы з лета мінулага года праз праблему з рухавіком, які патрабуе замены.

Апошнія навіны