BE RU EN

Сайт «Менск-Арэны» ўзламалі афрыканскія хакеры

  • 5.02.2015, 10:31

Сёння ноччу сайт «Менск-Арэны» ўзламалі хакеры.

Мяркуючы паводле афармленні галоўнай старонкі, адказнасць за атаку нясе група Moroccan Agent Secret. Зламыснікі сцвярджаюць, што з'яўляюцца мараканскімі хакерамі, якія абараняюць Марока ад ісламафобаў, расістаў і атэістаў, піша onliner.by.

Ёсць, зрэшты, версія, што на самой справе ўдзельнікі Moroccan Agent Secret дзейнічаюць з Сірыі, а не з Паўночнай Афрыкі. Наведвальнікаў сайта «Менск-Арэны» сустракае арабскі надпіс, які аўтаматычны перакладчык прапануе чытаць так: «Бог - радзіма караля».

У фонавым рэжыме прайграецца схаваны відэаролік з арабскай песняй. Тут жа можна перайсці на Facebook-старонку ўзломшчыкаў і ўбачыць фота з жыццярадаснымі мараканцамі.

Апошнія навіны