BE RU EN

Супрацоўніка Расейскага ядравага цэнтра абвінавацілі ў выдаванне дзяржаўнай таямніцы

  • 4.02.2015, 17:38

Пасля рэзананснай справы аб «здрадзе радзіме» ў Расеі можа пачацца не менш неадназначнае расследаванне паводле артыкула аб разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы.

Аднак цяпер абвінавачаны - не шматдзетная маці, якая пераказала чуткі, а былы навуковы супрацоўнік Расейскага федэральнага ядравага цэнтра (РФЯЦ) Уладзімір Голубеў. Падставай для распачынання справы стаў навуковы даклад, з якім ён яшчэ ў 2003 годзе выступіў на канферэнцыі ў Чэхіі. Праца расейца была апублікаваная, пасля чаго мужчыну і западозрылі ў разгалашэнні, піша «Інтэрфакс».

Са слоў адваката Яўгена Губіна, у дакладзе яго кліента не было ніякіх таемных звестак, праца была прысвечаная выбуховым рэчывам (менавіта ў гэтай тэме Губін з'яўляецца спецыялістам).

Фота: Коммерсант

Апошнія навіны