BE RU EN

Справы аб злачынствах на Майдане і ў Данбасе перададзеныя ў Гаагу

  • 4.02.2015, 17:20

Суд у Гаазе будзе судзіць найвышэйшых службовых асоб Расейскай Федэрацыі і кіраўнікоў тэрарыстычных арганізацый.

Вярхоўная Рада прызнала юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда ў частцы злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых з 20 лютага 2014 года і па сённяшні дзень. Пастанову падтрымаў 271 народны дэпутат, піша ZN.ua.

Вярхоўная Рада звярнулася да Міжнароднага крымінальнага суда з мэтай «прыцягнення да крымінальнай адказнасці» найвышэйшых службовых асоб Расейскай Федэрацыі і кіраўнікоў тэрарыстычных арганізацый «ДНР» і «ЛНР», якіх вызначыць пракурор Міжнароднага крымінальнага суда».

У пастанове адзначаецца, што з вясны 2014 супраць Украіны працягваецца ваенная агрэсія Расеі і падтрымоўваных ёю баевікоў, падчас якой былі анэксаваныя Крым і Севастопаль, акупаваная частка Данецкай і Луганскай абласцей, загінулі тысячы грамадзян Украіны, сярод якіх дзеці, параненыя тысячы асоб, разбураная інфраструктура цэлага рэгіёну, а сотні тысяч грамадзян былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

У заяве таксама гаворыцца, што апошнім абуральным актам гвалту з боку вайсковых падраздзяленняў Расейскай Федэрацыі і падтрымоўваных Расейскай Федэрацыяй баевікоў стаў абстрэл з сістэм залпавага агню «Град» мірнага насельніцтва жылых кварталаў горада Марыупаля 24 студзеня 2014.

Апошнія навіны