BE RU EN

На спадарожніку Юпітэра будуць шукаць жыццё

  • 4.02.2015, 17:03

NASA адправіць новую місію на спадарожнік Юпітэра Еўропу.

Пра гэта паведамляе New Scientist са спасылкай на праект бюджэту агенцтва на 2016 год, піша «Карэспандэнт».

Пасля таго, як у сярэдзіне 1990-х гадоў касмічны апарат Galileo паказаў, што пад ледзяной скарынкай Еўропы можа хавацца вадкі салёны акіян, стала зразумела, што спадарожнік можа быць адным з самых перспектыўных кандыдатаў для выяўлення жыцця. Нядаўна стала вядома, што ў такога вадаёма можа быць сувязь з разрэджанай атмасферай спадарожніка.

NASA з партнёрамі плануе стварыць зонд, які спачатку будзе знаходзіцца на арбіце Юпітэра, а затым - Еўропы, пры гэтым не будзе высаджвацца на самім спадарожніку, бо інтэнсіўная касмічная радыяцыя там можа быць небяспечнай для апарата.

Запусцяць зонд у другой палове 2020 года. На праграму на працягу пяці гадоў NASA з 2016 года збіраецца вылучыць 255 млн даляраў. Раней агенцтва ўжо атрымала сто мільёнаў даляраў, а ў 2016 годзе атрымае яшчэ 30 мільёнаў.

Апошнія навіны