BE RU EN

«Белавія» знізіла тарыфы на чартэрныя рэйсы

  • 4.02.2015, 16:39

Авіякампанія «Белавія» знізіла тарыфы на ўсе чартэрныя рэйсы.

Пра гэта заявіў 4 лютага генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў, паведамляе БелТА.

«З'явілася інфармацыя, што «Белавія» падвысіла тарыфы на чартэрныя рэйсы. Але гэта не так. Больш за тое: разумеючы розныя нюансы, якія адбываюцца, і працэсы на валютным рынку, мы нават знізілі тарыфы для нашых партнёраў ва ўсіх кірунках. Не нашмат, але знізілі», - сказаў ён.

У 2014 годзе авіякампанія выканала 2494 чартэрныя рэйсы, што на 38,5% больш, чым у 2013 годзе. Усяго такія рэйсы выконваліся ў 46 краін (у тым ліку і па Беларусі) па 141 кірунку.

Апошнія навіны