BE RU EN

Буйное нафтавае радовішча ў Лівіі захопленае баевікамі

  • 4.02.2015, 15:23

Узброеныя баевікі штурмам захапілі нафтавае радовішча Мабрук у Лівіі.

Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка Нацыянальнай нафтавай карпарацыі (NOC) Махамеда Харыры.

"Невядомыя баевікі захапілі радовішча Мабрук мінулай ноччу", - сказаў ён.

Праца на радовішчы, якое распрацоўваюць французская Total сумесна з Нацыянальнай нафтавай карпарацыяй, была прыпыненая яшчэ ў снежні праз рызыу нападаў. "Нам вядома пра ўзброены напад на радовішча", - сказалі прадстаўнікі Total.

Total сказала, што раней вывезла ўсіх работнікаў з тэрмінала.

Апошнія навіны