BE RU EN

На Марсе «знайшлі» статую Неферціці

  • 4.02.2015, 15:02

Энтузіясты, якія цікавяцца развіццём іншапланетных цывілізацый, працягваюць шукаць і знаходзіць доказы іх існавання.

На рэсурсе UFO Sightings Daily апублікаваны чарговы набор здымкаў, адзін з якіх дэманструе ўжо не першую на Марсе статую Неферціці, другі - схаваны ў цені карабель прышэльцаў, трэці - канструкцыю правільнай геаметрычнай формы (верагодна, сцяны), піша onliner.by.

Як сцвярджае рэдактар сайта, ён выдаткаваў нямала часу, каб знайсці арыгінал фота статуі Неферціці на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе NASA, аднак гэта яму ўдалося. Аўтар запісу прызнае, што галава на здымку толькі нагадвае «галоўную жонку» аднаго са старажытнаегіпецкіх фараонаў: на Марсе ўвекавечаны не гуманоід, у яго больш вялікія шчокі і скошаны падбародак. «Гэта не твар чалавека, але твар іншапланетнай істоты», - рэзюмуе рэдактар сайта.

Таксама ўфолагі змаглі ўбачыць на адным са здымкаў амерыканскага аэракасмічнага агенцтва касмічны карабель прышэльца, які стаіўся пад шатамі каменя, і сцены таямнічай пабудовы. «З памераў можна меркаваць, што рост іншапланецян складае пару сантыметраў», - не сцішаецца аўтар запісу.

Апошнія навіны