BE RU EN

Вярхоўная Рада пазбавіла Януковіча звання прэзідэнта Украіны

  • 4.02.2015, 14:33

Парламент Украіны пазбавіў Віктара Януковіча звання прэзідэнта краіны.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

На думку парламентарыяў, Віктар Януковіч не выконваў узятыя на сябе абавязанні і «самаўхіліўся» ад захавання канстытуцыйных паўнамоцтваў. У тлумачальнай запісцы да дакумента гаворыцца, што экс-прэзідэнт «узурпаваў уладу і прывёў да падрыву асноў нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны».

Раней стала вядома, што фракцыя Радыкальнай партыі ў Вярхоўнай Радзе патрабуе пазбавіць Віктара Януковіча звання прэзідэнта Украіны.

Апошнія навіны