BE RU EN

Міліцыя шукае ўдзельнікаў акцый анархістаў

  • 3.02.2015, 20:18

Сёння, прыкладна апоўдні, некалькі супрацоўнікаў міліцыі на працы затрымалі дзяўчыну, якая не называе свайго прозвішча.

Пакуль у судзе Савецкага раёна Менска разглядалася адміністрацыйная справа Аляксандра Францкевіча, затрыманага 2 лютага на сваім працоўным месцы, міліцыя працягвала пошукі актывістаў анархісцкага руху, інфармуе ПЦ "Вясна".

Міліцыянты патлумачылі сведкам затрымання, што яе адвязуць у Савецкі РУУС Менска, нібыта на размову.

Прычынай затрымання актывістаў магчыма паслужылі акцыі, праведзеныя надоечы актывістамі анархісцкага руху, а таксама фатаграфіі супраць адвольных затрыманняў, апублікаваныя ў інтэрнэце.

Нагадаем, што 2 лютага а 16.00 на працу да актывіста Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і даставілі яго ў РУУС Савецкага раёна. Ноч да суду актывіст правёў на Акрэсціна.

Апошнія навіны