BE RU EN

Хартыя, якая змяніла свет (Відэа)

  • 3.02.2015, 20:04

800 гадоў таму была падпісаная Вялікая хартыя вольнасцяў.

Вялікая хартыя вольнасцяў, падпісаная ў 1215 годзе, заклала асновы дэмакратыі ў Брытаніі, прапісаўшы прынцып вяршэнства закона для ўсіх, у тым ліку - для манарха, паведамляе BBC.

У гонар 800-годдзя "Магна Карты" чатыры асобнікі дакумента, якія былі захаваныя, упершыню сабраныя разам у Лондане.

Брытанская бібліятэка правяла латарэю на права набыцця білета на выставу. У ёй узялі ўдзел больш за 40 тысяч чалавек, з якіх 1125 атрымаюць права убачыць усе чатыры старадаўнія рукапісы.

Апошнія навіны