BE RU EN

Мінгандлю закрыла 17 гандлёвых аб'ектаў «Саюздруку»

  • 3.02.2015, 18:10

На выпраўленне парушэнняў дадзена 14 дзён.

За грубыя парушэнні гандлёвага заканадаўства, выяўленыя падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў, Міністэрствам гандлю з 4 лютага прыпыненая дзейнасць 17 гандлёвых аб'ектаў «Саюздрук» ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Менску. Аб гэтым паведамляецца на сайце Мінгандлю.

«Выяўленыя факты невыканання асартыментных пералікаў, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, прадаўцы не паведамлялі спажыўцам інфармацыю аб даце вырабу, тэрмінах прыдатнасці, вытворцах, імпарцёрах тавараў ды іншае», - гаворыцца ў паведамленні.

На выпраўленне парушэнняў адведзена 14 дзён.

Апошнія навіны