BE RU EN

Заявы беларускага міністра аб АЧС здзівілі Рассельгаснагляд

  • 3.02.2015, 17:26

Рассельгаснагляд здзіўлены заявай кіраўніка Мінсельгасхарчу Беларусі Леаніда Зайца аб адсутнасці на тэрыторыі краіны афрыканскай чумы свіней.

Спаслаўшыся на публікацыі беларускіх СМІ, служба прывяла выказванні міністра з нагоды таго, што беларуская прадукцыя "бяспечная, і сёння няма падставы казаць пра тое, што ў краіне ёсць АЧС", што методыка вызначэння геному віруса АЧС у расейскіх лабараторыях "не ўзаконеная на пляцоўцы АЭП, яна таксама афіцыйна не адобраная Міжнародным эпізаатычным бюро. Узоры вырабаў беларускага мяса адбіраюцца без удзелу ў гэтым нашых спецыялістаў", піша "Інтэрфакс".

У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд падкрэслівае, што ва Усерасейскім навукова-даследчым інстытуце ветэрынарнай вірусалогіі і мікрабіялогіі (УНДІВВіМ), які з'яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных сусветных навуковых цэнтраў у галіне дыягностыкі і барацьбы з захворваннямі жывёл, яшчэ ў 2008 годзе была створаная тэст-сістэма для выяўлення ДНК віруса АЧС. "Пры гэтым сама тэст-сістэма, якая ўжываецца для малекулярна-генетычнай дэтэкцыі віруса АЧС у аб'ектах ветэрынарна-санітарнага нагляду, валодае высокай аналітычнай адчувальнасцю, 100%-й спецыфічнасцю і ўзнаўляльнасцю, што адпавядае найлепшым замежным узорам", - гаворыцца ў паведамленні.

Рассельгаснагляд нагадвае і аб міжнародным прызнанні аналітычнай сістэмы УНДІВВіМ. "У рамках двухбаковага твінінг-праекту рэферэнтнай лабараторыі што да афрыканскай чумы свіней Міжнароднага эпізаатычнага бюро і УНДІВВіМ ФІТЦ-каньюгаты АЧС вытворчасці УНДІВВіМ прайшлі тэставанне ў Сенегале пры палявых выблісках АЧС для выяўлення антыгена віруса, былі адзначаныя іх высокая спецыфічнасць і поўная прыдатнасць да лабараторнай дыягностыкі", - паведамляе Рассельгаснагляд.

Пры гэтым служба нагадвае, што, каб пазбегнуць тэхнічных памылак, аналіз узораў прадукцыі, уключаючы беларускую гатовую прадукцыю, якая паступае на расейскі рынак, праводзіцца двойчы - у рэгіянальнай лабараторыі Рассельгаснагляду і ў профільнай лабараторыі УНДІВВіМ.

Рассельгаснагляд таксама нагадаў, што геном віруса АЧС у беларускай гатовай мясной прадукцыі выяўляўся не толькі Рассельгаснаглядам, але і ветэрынарнымі службамі іншых краін, якія імпартуюць беларускую мясную прадукцыю, прынамсі, Літвы і Латвіі.

"Выклікае пэўнае здзіўленне і заява аб тым, што ўзоры вырабаў беларускага мяса адбіраюцца без удзелу беларускіх спецыялістаў, - гаворыцца ў паведамленні. - Справа ў тым, што запрашэнне прадстаўнікоў ветэрынарных службаў краін-пастаўшчыкоў пры маніторынгавых даследаваннях на бяспеку не практыкуецца ні ў воднай краіне свету і не прадугледжанае рэкамендацыямі Міжнароднага эпізаатычнага бюро".

Апошнія навіны