BE RU EN

Суд Пецярбурга высяляе генконсульства Польшчы

  • 3.02.2015, 16:50

Арбітражны суд Пецярбурга задаволіў пазоў аб высяленні генконсульства Польшчы з займаных ім будынкаў.

Дыппрадстаўніцтва, паводле звестак расейскіх уладаў, не плаціла за арэнду будынка больш за 20 гадоў, пра гэта паведамляе ТАСС. Позва была пададзеная пецярбуржскім ГУП (Дзяржаўным унітарным прадпрыемствам) у абслугоўванні замежных прадстаўніцтваў.

«Суд пастанавіў спагнаць з адказчыка 74 мільёны рублёў, судовыя выдаткі і вызваліць будынак па адрасе 5-я Савецкая вуліца, 12/14», - сказала суддзя Дар'я Анрэева пры абвяшчэнні рэзалюцыйнай часткі пастановы.

Прадстаўнік пазоўніка Аляксей Чарных паведаміў, што генконсульства Польшчы адзінае з усіх консульстваў, размешчаных у Пецярбургу, не плаціць арэнду за будынкі, якія займае. «Ніякага палітычнага кантэксту тут няма. Сітуацыя з незаконным валоданнем і карыстаннем будынкамі ў нас у горадзе толькі з Генконсульствам Польшчы, - адзначыў ён. - У 1994 годзе яны адмовіліся ад падаўжэння тэрміну дзеяння міжурадавага пагаднення, якое было ўкладзенае ў 1983 годзе, і на падставе гэтага дамова арэнды таксама спыніла сваё дзеянне. Пасля гэтага ў нас пачаўся цяжкі перыяд перамоваў, які, на жаль, прывёў да такога выніку».

Пазоў супраць консульства быў пададзены ў жніўні 2014 года.

Апошнія навіны