BE RU EN

Трансферны кошт Раналду - £1 мільярд

  • 3.02.2015, 15:23

Агент Жоржэ Мендэш, які прадстаўляе інтарэсы паўабаронцы «Рэала» Крышціяну Раналду, назваў яго прыблізны трансферны кошт.

«Ён - найлепшы футбаліст у свеце, яго нельга наогул ні з кім параўноўваць.

Трансферны кошт Раналду? £1 млрд! Немагчыма купіць такога гульца, як ён. Але, калі з нейкай прычыны «Рэал» бліжэйшым часам захоча прадаць яго за £300 млн, знойдуцца клубы, якія будуць гатовыя заплаціць за яго гэтую суму.

Але Раналду мае намер скончыць кар'еру ў «Рэале», ён не пакіне клуб», - цытуе Мендэша «Газета.Ru» са спасылкай на BBC.

Апошнія навіны