BE RU EN

Дэпутаты Дзярждумы хочуць выставіць рахунак Нямеччыне за напад на СССР

  • 3.02.2015, 10:03

Расейскія дэпутаты прапанавалі запатрабаваць ад Нямеччыны кампенсацыю шкоды за напад на СССР.

Ацэнкай сумы, якую плануюць выставіць у якасці абавязанняў паводле рэпарацый, зоймецца спецыяльна створаная працоўная група, пішуць «Известия».

«Фактычна Нямеччына не заплаціла СССР ніякіх рэпарацый за разбурэнні і зверствы падчас Вялікай Айчыннай вайны. З ГДР пасля вайны было заключанае пагадненне аб спыненні збірання рэпарацый, з ФРГ і тым больш аб'яднанай Нямеччынай такіх пагадненняў заключана не было, а значыць, пытанне адкрытае», - заявіў дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў.

Ён нагадаў, што Нямеччына пакрыла шкоду нават тым краінам, якія не бралі ўдзел у Другой сусветнай вайне. Так, з ягоных слоў, Ізраіль у рамках «кампенсацыі нацыянал-сацыялістычных несправядлівасцяў» атрымаў звыш 60 мільярдаў еўра.

«Атрымліваецца, Нямеччына выплаціла кампенсацыі шасці мільёнам ахвяраў халакоста, але пры гэтым праігнаравала 27 мільёнаў забітых савецкіх людзей. Думаю, што выніковая сума рэпарацый у існых коштах павінна быць не меншая за тры-чатыры мільярды еўра, якія Нямеччына павінна заплаціць правапераемніку СССР - Расеі», - падкрэсліў парламентарый.

Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што хоць прэтэнзіі да Нямеччыны і абгрунтаваныя, спагнаць рэпарацыі праз 70 гадоў пасля заканчэння вайны амаль нерэальна.

Апошнія навіны