BE RU EN

Віцебскага даішніка за хабар у $1000 адправілі ў калонію

  • 3.02.2015, 9:35

Былы супрацоўнік ДАІ правядзе 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за хабар у 1000 даляраў ЗША.

Таксама ў асуджанага канфіскавалі маёмасць, піша газета «Звязда».

«Летась крымінальная справа была заведзеная ў дачыненні да старэйшага лейтэнанта міліцыі, супрацоўніка ДАІ. У апошні дзень фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ён атрымаў хабар - 1000 даляраў. Немалады ўжо чалавек, даўно служыў. І ўсё ў яго жыцці было ў парадку: была кватэра, выхоўваў разам з жонкай дзіцяці. Арыштавалі яго на тэрыторыі ўпраўлення ДАІ, судзілі ў будынку УУС», - распавёў начальнік УУС Віцебскага выканкама Ігар Яўсееў.

З ягоных слоў, выяўляць нячыстых на руку міліцыянтаў дапамагаюць супрацоўнікі КДБ.

Апошнія навіны