BE RU EN

Акцыя памяці Нямцова прайшла ў Кіеве (Відэа)

  • 28.02.2015, 17:41

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве праходзіць акцыя памяці расстралянага ў цэнтры Масквы расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

Акцыю арганізавалі праз сацыяльныя сеткі. Наважылі сабрацца менавіта на галоўнай плошчы Кіева, бо ў свой час Барыс Нямцоў не раз бываў тут у часе Аранжавай рэвалюцыі і Рэвалюцыі годнасці ды падтрымліваў актывістаў, паведамляе УНІАН.

Вядомы расейскі апазіцыйны палітык быў застрэлены ў цэнтры Масквы ў ноч з 27 на 28 лютага. У Барыса Нямцова стрэлілі некалькі разоў у спіну з рухомага аўтамабіля. Ад атрыманых ран ён памёр на месцы.

Фота: Hromadske TV

Апошнія навіны