Беларусь зніжае экспартныя мыты на нафту
- 28.02.2015, 16:48
Беларусь з 1 сакавіка 2015 зніжае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.
Такі пункт замацаваны адпаведнай пастановай Савета міністраў Беларусі N136. У адпаведнасці з дакументам, з 1 сакавіка экспартная мыта на сырую нафту зніжаецца з $112,9 да $105,8 за 1 тону, піша «Інтэрфакс».
Мыта на простагонны бензін з 1 сакавіка зніжаецца з $95,9 да $89,9 за 1 тону, на таварныя бензіны - з $88 да $82,5 за 1 тону, на лёгкія, сярэднія дыстыляты - да $50,7 за тону супраць $54,1 , устаноўленыя з 1 лютага. Такая ж стаўка мыты будзе дзейнічаць у дачыненні да бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных ды іншых аліў.
Мыта на дызельнае паліва зніжаецца з $54,1 да $50,7 за тону.
Як паведамлялася, Беларусь з 2010 года поўнасцю ўніфікавала з Расеяй стаўкі экспартных мыт на нафту і нафтапрадукты. Акрамя таго, рэспубліка ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, якое рэгулюе механізм размеркавання экспартных мыт на нафту і нафтапрадукты, пералічвае ў бюджэт РФ усю суму экспартных мыт на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты.
У 2015 годзе Беларусь, паводле дамоўленасцяў з РФ, зможа пакідаць у сваім бюджэце ўсю суму экспартных мыт на нафтапрадукты, вырабленыя беларускімі НПЗ з расейскай нафты. Паводле прагнозаў беларуская старана, у бюджэт краіны ад экспартных мыт на нафтапрадукты атрымае $1,89 млрд.