BE RU EN

Знойдзены аўтамабіль меркаваных забойцаў Барыса Нямцова

  • 28.02.2015, 15:58

Аўтамабіль магчымых забойцаў палітыка быў прыпаркаваны ў двары аднаго з дамоў ля станцыі метро «Смаленская» ў Маскве.

Пра гэта паведамляе тэлеканал LifeNews.

Белы самаход быў прыпаркаваны ў двары аднаго з дамоў ля станцыі метро Смаленская. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць агляд аўтамабіля.

Барыс Нямцоў быў забіты невядомымі з белага аўтамабіля падчас шпацыру каля Вялікага каменнага моста пад 23:40. Прагучалі прынамсі шэсць стрэлаў.

Паводле факту забойства палітыка распачатая крымінальная справа паводле двух артыкулаў КК РФ - «забойства» і «незаконны абарот зброі».

Прыхільнікі Барыса Нямцова звязваюць ягонае забойства з палітычнай дзейнасцю.

Апошнія навіны