BE RU EN

Санстанцыя закрыла рэстарацыю «Сушы вёслы»

  • 28.02.2015, 15:13

Санітарна-эпідэміялагічная служба правяла планавую праверку ТАА «Сушы Вёслы».

На адным з прадпрыемстваў, размешчаным на вул. Уманскай, 54, былі ўстаноўленыя факты грубых парушэнняў санітарных нормаў.

Як паказала праверка, на гэтым аб'екце не выконваліся правілы асабістай гігіены - не праводзілася апрацоўка рук, не выкарыстоўваўся антысептык; з парушэннямі праводзілася першасная апрацоўка гародніны, на прадпрыемстве выкарыстоўваўся інвентар і посуд для сырой і гатовай прадукцыі без адпаведнага маркавання.

У выніку было вынесенае прадпісанне аб прыпыненні працы аб'екта з 27 лютага. Планавая праверка прадоўжыцца, паведамляе «Минск-Новости».

Апошнія навіны