BE RU EN

У Менску затрыманыя блізу сотні футбольных фанатаў

  • 28.02.2015, 14:35

Заўзятары збіраліся правесці таварыскую гульню, але былі пагружаныя ў аўтазакі.

Блізу сотні футбольных фанатаў менскага «Дынама», тых, хто сабраўся ў Фрунзенскім ФАК, каб правесці сяброўскі турнір, затрыманыя АМАПам. Маладзёны былі пагружаныя ў аўтазакі. Цяпер іх тэлефоны не адказваюць.

Са слоў ананімнай крыніцы, якая паведаміла «Еўрарадыё» аб затрыманні, футбольныя фанаты ў нашай краіне ўважаюцца за небяспечную супольнасць, таму, калі іх збіраецца больш за 50, узнікае неабходнасць правесці з імі гутарку.

Фота з архіву

Апошнія навіны