BE RU EN

Турб'ерн Ягланд: Забойства Нямцова - вынік атмасферы нянавісці ў Расеі

  • 28.02.2015, 14:19

Генеральны сакратар Рады Еўропы (РЕ) Турб'ерн Ягланд заклікаў пакараць вінаватых у забойстве.

Пра гэта гаворыцца ў ягонай заяве, атрыманай рэдакцыяй charter97.org.

«Я ў шоку і ў жаху ад забойства вядомага расейскага палітыка і лідара ліберальнай апазіцыі Барыса Нямцова. Я выказваю свае шчырыя спачуванні ягонай сям'і і сябрам, усім рускім людзям, - гаворыцца ў заяве. - Гэта палітычнае забойства з'яўляецца прыкметай атмасферы нянавісці і нецярпімасці, якая развіваецца ў многіх частках Еўропы сёння, у тым ліку і ў Расейскай Федэрацыі. Мы павінны аб'яднаць намаганні, каб спыніць гэтае небяспечнае развіццё.

Я заклікаю расейскую уладу зрабіць усё, каб забойцы Барыса Нямцова панеслі адказнасць».

Барыс Нямцоў быў забіты невядомымі з белага аўтамабіля падчас шпацыру каля Вялікага каменнага моста а 23:40. Прагучалі прынамсі шэсць стрэлаў.

Паводле факту забойства Нямцова распачатая крымінальная справа паводле двух артыкулаў КК РФ - «забойства» і «незаконнае абарачэнне зброі».

Апошнія навіны