BE RU EN

Запазычанасці прадпрыемстваў пастаўшчыкам выраслі на 35%

  • 28.02.2015, 13:28

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусі на 1 студзеня 2015 года склала 16,704 трл рублёў.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У параўнанні з 1 студзеня 2014 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася на 35,7%, за снежань - на 9,3%. Крэдыторская запазычанасць за год вырасла на 15,5%, у тым ліку за снежань - на 0,6%.

На долю вонкавай крэдыторскай запазычанасці на 1 студзеня 2015 года прыходзілася 29,5% усёй крэдыторскай запазычанасці. У параўнанні з 1 студзеня 2014 года вонкавая крэдыторская запазычанасць вырасла на 8,6%, у тым ліку за снежань - на 3,2%.

Дэбіторская запазычанасць у названы перыяд склала 100,8 трлн рублёў і ў параўнанні з 1 студзеня 2014 года вырасла на 0,7%, за снежань - на 2%.

На 1 студзеня 2015 года на долю вонкавай дэбіторскай запазычанасці прыпадала 29,8% усёй дэбіторскай запазычанасці. У параўнанні з 1 студзеня 2013 года вонкавая дэбіторская запазычанасць знізілася на 22,9%, у тым ліку за снежань - на 1,4%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць за год вырасла ў 1,44 разы і на 1 студзеня 2015 г склала 21,1 млрд руб.

Апошнія навіны