BE RU EN

Барак Абама: ЗША асуджаюць жорсткае забойства Нямцова

  • 28.02.2015, 11:38

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Вашынгтон асуджае забойства расейскага палітыка Барыса Нямцова.

"Прэзідэнт ЗША: Злучаныя Штаты асуджаюць жорсткае забойства Барыса Нямцова", - гаворыцца ў паведамленні Рады нацыянальнай бяспекі пры Белым доме, апублікаваным ў сетцы мікраблогаў Twitter.

У суботу стала вядома, што расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў расстраляны ў цэнтры Масквы. МУС Расеі паведамляе, што ёсць сведкі забойства, падрабязнасці не раскрываюцца. Распачатая крымінальная справа аб забойстве і незаконным абарачэнні зброі, паведамляе РІА Новости.

"Мы заклікаем урад Расеі правесці хуткае, бесстаронняе і транспарэнтнае расследаванне абставінаў забойства і дамагчыся, каб тыя, хто адказны за крывавае забойства, былі прыцягнуты да адказнасці", - гаворыцца ў іншым паведамленні, распаўсюджаным у Вашынгтоне.

Апошнія навіны