BE RU EN

Былы міліцыянт звінавачаны ў наркагандлі

  • 27.02.2015, 22:00

Былы выхавальнік Шклоўскай школы-інтэрната, які працаваў да гэтага ў інспекцыі спраў непаўналетніх, затрыманы ў Оршы.

Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Жыхар Шклова, які працаваў у школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку, быў затрыманы ў Оршы блізу паўмесяца таму паводле справы аб схованках наркотыкаў з выкарыстаннем інтэрнэту. У міліцыі ўдакладняюць, што супрацьпраўная дзейнасць, у якой яго падазраюць, не была звязаная з працай у дзіцячай установе.

Затрыманы не толькі меў педагагічную адукацыю, але і прыйшоў на пасаду выхавальніка ў школу-інтэрнат з міліцыі, дзе працаваў у інспекцыі спраў непаўналетніх, пацвердзіў БелаПАН загадчык школы Алег Піменаў. Ён адзначыў, што ягоны былы калега ўжо не працуе выхавальнікам у навучальнай установе, звольніўшыся незадоўга да затрымання.

«Падчас работы на яго асаблівых спагнанняў, нараканняў не было. Працу выконваў сумленна», - сказаў педагог, адзначыўшы, што «няма фактаў, што падчас працы ў школе ён займаўся нейкай незаконнай дзейнасцю».

Апошнія навіны