BE RU EN

Дэлегацыя МЗС Літвы прыбыла ў Менск

  • 27.02.2015, 21:18

Намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 27 лютага сустрэлася з дэлегацыяй МЗС Літвы.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага міністэрства.

Літоўскую дэлегацыю ўзначальваў дырэктар дэпартамэнта палітыкі ўсходняга суседства МЗС гэтай краіны Марус Януконіс.

Стораны абмеркавалі пытанні ўзаемных стасункаў, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі з Еўразвязам.

Перамовы з літоўскай дэлегацыяй у МЗС Беларусі таксама правялі начальнік дэпартамэнта Еўропы Валерый Курдзюкоў і начальнік дэпартамэнта агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Дзяніс Сідарэнка.

Апошнія навіны