BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы і прэм'ер Японіі: Вайна ў Данбасе - пагроза для свету

  • 27.02.2015, 20:09

Анэксія Крыму і падзеі на ўсходзе Украіны маюць сур'ёзную пагрозу для ўсяго свету.

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага і прэм'ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ, піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на выданне Rzeczpospolita.

"Сітуацыя на ўсходзе Украіне і незаконная анэксія Расеяй Крыма маюць сур'ёзную пагрозу для міру і стабільнасці і могуць мець глабальныя наступствы. Крызіс павінен быць развязаны мірным дыпламатычным шляхам, з павагай да незалежнасці Украіны", - гаворыцца ў заяве.

Як адзначаецца ў заяве, абодва палітыкі выступілі за паглыбленне супрацоўніцтва з краінамі "Усходняга партнёрства", а асабліва з Украінай.

Як вядома, 27 лютага мінулага года на паўвыспе Крым быў захоплены першы адміністрацыйны будынак. Менш чым праз месяц без удзелу міжнародных назіральнікаў быў праведзены "рэферэндум", пасля якога Крым быў анэксаваны.

Апошнія навіны