BE RU EN

Дэвід Бэкхэм прыляцеў у Катар паназіраць за матчам Азаранкі

  • 27.02.2015, 19:54

Беларуская тэнісістка ўдзельнічае ў турніры WTО ў Досе.

Знакаміты ангельскі футбаліст Дэвід Бэкхэм наведаў матч паўфіналу тэніснага турніру ў Досе, у якім беларуска Вікторыя Азаранка сустракаецца з амерыканкай Вінус Уільямс. За гульнёй Бэкхэм сачыў у кампаніі мясцовых шэйхаў, паведамляе «Еўрарадыё».

У нейкі момант тэлекамеры паказвалі Дэвіда Бэкхэма не радзей, чым тэнісістак. Аднак да канца матчу футбаліст на стадыёне не здабыў - сышоў пасля трох першых геймаў.

Апошнія навіны