BE RU EN

Мытнікі канфіскавалі туі і піхты на 250 мільёнаў

  • 27.02.2015, 15:57

Супрацоўнікі Берасцейскай мытні канфіскавалі ў пункце пропуску «Казловічы» буйную партыю саджанцаў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-групе мытні.

Грузавы аўтамабіль маркі Volvo з саджанцамі раслін ехаў з Бельгіі. Паводле пададзеных да мытнага афармлення дакументаў, у паўпрычэпе перамяшчалася звыш 18,5 т грузу агульным коштам больш за 16 тыс. еўра. Пры правядзенні аперацыі мытнага кантролю мытнікі выявілі звыш 1 750 саджанцаў, якія не былі пазначаны ў таварасуправаджальных дакументах, папярэднім коштам блізу Br250 млн.

Сярод незаяўленага грузу саджанцы туі, піхты, ядлоўца, сліў, іглічных дрэў. «Лішнія» саджанцы канфіскаваныя да пастановы суда. Астатні тавар адпраўлены атрымальніку грузу.

Апошнія навіны