BE RU EN

Расея гатовая аддаць Кітаю кантроль над нафтагазавымі радовішчамі

  • 27.02.2015, 15:16

Расея гатова разгледзець заяўкі Кітая на атрыманне долі звыш 50% у стратэгічных нафтагазавых радовішчах, за выключэннем шэльфавых.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс», спасылаючыся на словы віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча.

«Калі будзе запыт, будзем сур'ёзна разглядаць, я палітычных перашкод не бачу», - сказаў ён.

Дварковіч распавёў, што пакуль такіх запытаў ад кітайскага боку не паступала, так як Кітаю больш выгадна працаваць у партнёрстве 50% на 50% ці 49% на 51%.

«На шэльф кітайскія партнёры запрашаюцца ў якасці мінарытарных (тых, у каго некантраляваны пакет акцый)», - дадаў Дварковіч.

Таксама, са слоў віцэ-прэм'ера, інвестары з Кітая цікавяцца не толькі нафтагазавымі радовішчамі, але і сельскагаспадарчай тэматыкай, рытэйлам і перапрацоўкай каштоўных рэсурсаў.

«Думаю, што мы на парозе сур'ёзнага прарыву ў інвестыцыйным, а не гандлёвым супрацоўніцтве», - сказаў на заканчэнне ён.

Апошнія навіны