BE RU EN

Пуцін заснаваў Дзень «зялёных чалавечкаў»

  • 27.02.2015, 14:25

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб зацвярджэнні 27 лютага Днём Сіл спецыяльных аперацый РФ.

Дакумент, падпісаны днём раней, размешчаны на партале прававой інфармацыі і ўжо ўвайшоў у дзеянне, паведамляе ТАСС.

Мінабароны РФ яшчэ ў 2013 годзе пачало стварэнне Сіл спецаперацый (ССА) - групоўкі, прызначанай для выканання задач унутры краіны і за мяжой. Начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў казаў тады, што да фармавання такога падраздзялення Расея прыйшла, абапіраючыся на паспяховы досвед "вядучых дзяржаў свету" ў вайсковых канфліктах XXI стагоддзя.

Увесці ў Расеі такое новае свята прапаноўвалі ў верасні мінулага года дэпутаты Дзярждумы. Тады прапаноўвалася адзначаць гэтае свята 7 кастрычніка, у дзень нараджэння Пуціна, а дэпутацкая ініцыятыва паўстала пасля шматлікіх зваротаў грамадзян з удзячнасцю людзям у вайсковай форме без апазнавальных знакаў, якія былі названыя "зялёнымі чалавечкамі", і якія праводзілі акупацыю Крыма і незаконны рэферэндум, пасля якога паўвыспа ўвайшла ў склад Расеі.

Апошнія навіны