BE RU EN

Хадаркоўскі прадказвае заход «эры Пуціна»

  • 27.02.2015, 11:07

Эра прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў РФ крочыць у бездань.

Пра гэта напярэдадні заявіў расейскі апазіцыянер і экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі на выступе ў Лондане, паведамляе «Эхо Москвы».

З ягоных слоў, расейская эканоміка вычарпала рэсурс развіцця яшчэ да далучэння Крыма і санкцый.

Сённяшні палітычны курс Расеі выклікае рост занепакоенасці ў расейскага бізнэсу і кіруючых элітаў, уключаючы лаяльных прыхільнікаў улады, мяркуе Хадаркоўскі.

Акрамя таго, ён заклікаў Захад аказаць маральную падтрымку расейскай апазіцыі. Паводле ацэнак Хадаркоўскага, патэнцыял дэмакратычнай апазіцыі ў Расеі складае 15-17%.

Апошнія навіны