BE RU EN

Вікторыя Азаранка перамагла Каралін Вазняцкі

  • 27.02.2015, 7:53

Беларуска выйшла ў паўфінал турніру ў Досе.

26 лютага ў трэцім коле беларуская тэнісістка перамагла пятую ракетку свету Каралін Вазняцкі з Даніі (трэці нумар "пасеву") - 6: 3, 6: 1, піша БелаПАН.

Наступная спаборніца Вікторыі Азаранкі амерыканка Венус Уільямс (17). Да гэтага яны сустракаліся чатыры разы, і ва ўсіх выпадках спартоўка з Беларусі была слабейшай.

У парным разрадзе Азаранка (без рэйтынгу) і бельгійка Кірстэн Фліпкенс (217), выйшаўшы ў другі круг (чвэрцьфінал), зняліся са спаборніцтваў. Беларуска ўпершыню за апошнія тры гады выступіла ў пары.

Азаранка перамагала ў турніры ў Досе ў 2012 і 2013 гадах. У мінулым сезоне яна прапусціла спаборніцтвы праз траўму.

Апошнія навіны