BE RU EN

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі кіраўнікоў Расіі

  • 26.02.2015, 21:04

Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 26 лютага.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Дружбы народаў намесніка старшыні ўрада Расеі Аркадзія Дварковіча, першага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава, а таксама ордэнам Пашаны спікера Дзярждумы РФ Сяргея Нарышкіна, паведамляе ў чацвер РІА "Новости" са спасылкай на афіцыйны сайт дыктатара.

"Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, развіццё і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў, умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю, Расеяй і Казахстанам ордэнам Дружбы народаў намесніка старшыні ўрада Расіі Аркадзія Дварковіча,... першага намесніка старшыні ўрада Расеі Ігара Шувалава,... а таксама ордэнам Пашаны старшыню Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расеі Сяргея Нарышкіна", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што ордэнамі Дружбы народаў уганараваныя прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў і старшыня ўправы акцыянернага таварыства "Фонд нацыянальнага дабрабыту "Самрук-Казына" Умірзак Шукееў.

Апошнія навіны