BE RU EN

У падазраваных у забойстве лідара кыргызскай АЗГ - беларускія пашпарты

  • 26.02.2015, 20:16

Набліжаныя Жаныша Бакіева маюць пашпарты грамадзян Беларусі.

Набліжаныя Жаныша Бакіева - Айбэк Абдразакаў і Рустам Сайдуеў, якія падазраюцца ў забойстве, знаходзяцца ў Беларусі пад іншымі імёнамі, паведаміў адвакат Кайрат Загібаеў, які абараняе інтарэсы Гулжыгіта Абілазызава, сведкі ў справе аб забойстве Алманбэта Анапіяева.

Сёння, 26 студзеня ў Бішкеку адбылася прэс-канферэнцыя, дзе адвакат сказаў, што Абдразакаў змяніў імя на Айдзіна Адылава, а Сайдуеў - на Дзяменцьева Аляксандра Раманавіча.

Паводле звестак АКІpress, Абдразакаў і Сайдуеў маюць пашпарты грамадзян Беларусі на вышэйназваныя імёны.

Фатаграфіі пашпартоў пададзеныя крыніцамі АКІpress:

Апошнія навіны