BE RU EN

Заробкі хакеістаў адвяжуць ад курсу даляра

  • 26.02.2015, 19:51

Заробкі хакеістаў у экстралізе чэмпіянату Беларусі будуць прызначацца на год паводле курсу беларускага рубля.

Адпаведная пастанова была прынятая 25 лютага на пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь (ФХРБ).

Раней кантракты гульцоў у экстралізе прывязваліся да курсу даляра. З новага сезона пастанавілі прызначаць заробкі на год паводле курсу беларускага рубля паводле стану на красавік і прывязваць да мінімальнага заробку Кантынентальнай хакейнай лігі.

На прэміі, якія атрымаюць каманды, што занялі паводле вынікаў чэмпіянату месцы з першага да чацвёртага, абмежаванні ў заробку не распаўсюджваюцца, адзначае БелТА.

З сезона-2015/16 матчы экстралігі будуць праводзіцца ў фіксаваныя дні - чацвер і суботу. На папярэднім этапе кожная каманда правядзе па 42 матчы. Серыі плэй-оф на ўсіх стадыях будуць праводзіцца да чатырох перамог.

Апошнія навіны